З пачатку года ў раёне складзены 6 пратаколаў па фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з абаротам лому металу

747

«Гараж разабралі і вязём металалом здаваць». Такія тлумачэнні нярэдка даводзіцца чуць старшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС Сяргею Дзяконскаму. Але не заўсёды гэтыя словы аказваюцца праўдай.

Так, 22 красавіка каля Княгініна быў спынены аўтамабіль «Форд Транзіт». Два жыхары вёскі Ерхі Вілейскага раёна перавозілі больш за тону лому. Аказалася, што адзін збіраў яго ля сваёй вёскі і вырашыў здаць. У адносінах да гаспадара грузу складзены пратакол па частцы 2 артыкула 13.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі або без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы»). Санкцыя гэтай часткі артыкула цягне накладанне штрафу да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння, а таксама да 100% ад сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

Падобныя выпадкі зафіксаваны і 6 мая. Супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС праводзілі ля Княгініна рэйдавыя мерапрыемствы па барацьбе з незаконным абаротам лому. Спынялі многія машыны. У большасці ўсё было ў парадку,  лом дастаўлялі вадзіцелі юрыдычных асоб з належнымі дакументамі ці людзі везлі металалом з уласных падворкаў.  Аднак на працягу гадзіны спынілі тры аўто, якімі кіравалі жыхары Вілейскага раёна. Пачалі разбірацца, што вязуць.

Высветлілася, што вадзіцелі перавозілі лом чорнага металу агульнай вагой больш за 5 тон, не з’яўляючыся індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Лом аказаўся не бытавы: запчасткі ад сельгастэхнікі, са слядамі зямлі — значыць, выкапалі, збіралі паўсюдна.  Лом вілейчане збіралі з мэтай наступнай здачы і атрымання даходу…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 26.05