Уначы на прыватным падворку ў аграгарадку Нарач здарыўся пажар

497

Ноччу 2 чэрвеня на адным з прыватных падворкаў па вуліцы Рыбацкай у аграгарадку Нарач адбыўся пажар. Агонь пашкодзіў сцены гаспадарчай пабудовы і маёмасць, якая знаходзілася ў ёй, знішчыў дах.

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, аператыўна ліквідавалі пажар. Прычына пажару высвятляецца. Адна з разглядаемых версій — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы Ірына Карапецян.

Толькі за 5 месяцаў бягучага года па прычыне няспраўнасці электраправодкі, няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання на Мядзельшчыне адбылося 5 пажараў.