Увечары сёння, 28 красавіка, адбыўся пажар у вёсцы Сідаравічы Занарацкага сельсавета — у доме, у якім пражывае шматдзетная сям’я.
На момант загарання ў доме знаходзіліся двое дзяцей 2009 і 2019 гадоў нараджэння. Да прыбыцця ратавальнікаў 12-гадовы падлетак выратаваў свайго брата. Падлетак брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з апёкамі рознай ступені цяжкасці і парэзамі рук і твару дастаўлены ў бальніцу.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц