У вёсцы Ніўкі здарыўся пажар у доме

509

У панядзелак каля чатырох гадзін раніцы паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Ніўкі (Княгінінскі сельсавет). Прыбыўшы на месца здарэння, выратавальнікі ўбачылі ў доме задымленне, адкрытага гарэння не было.

У выніку пажару пашкоджаны драўляная падлога, канапа і пасцельныя прылады.

У вёсцы Ніўкі здарыўся пажар у доме

Разглядаемая версія прычыны пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.