У вёсцы Дзягілі залезлі ў дачу

765

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да неўстаноўленай асобы, якая вырвала прабой ўваходных дзвярэй і залезла ў дачны дом у вёсцы Дзягілі.

Адтуль выкрала бензапілу «DWT» коштам 200 рублёў. А яшчэ прыхапіла бутэльку гарэлкі.

Паводле інфармацыі РАУС.