У Слабадзе скралі веласіпед, спінінг і іншыя рэчы — цяпер узбуджана крымінальная справа

490

У верасні ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да непаўналетняга жыхара раёна. Па папярэдняй змове сумесна з іншым жыхаром Мядзельшчыны ў маі яны выставілі аконную раму і трапілі ў кватэру ў аграгарадку Слабада. Там выкралі тэлевізійную антэну і тумбачку. Прычынілі страт на 60 рублёў.

А яшчэ гэтыя хлопцы вырвалі дошкі ў сцяне і праніклі ў гараж у Слабадзе. Адтуль вынеслі тэлескапічную вудачку, спінінг, веласіпед «Дзясна», дзве акумулятарныя батарэі і іншыя рэчы. Усяго на 230 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц