Ахвярай зламысніка 21 верасня стала пенсіянерка з Мінска, якая знаходзіліся на Мядзельшчыне. У яе падчас перапіскі праз Viber махляр папрасіў устанавіць дадатак аддаленага доступу AnyDesk.

У выніку атрымаў доступ да рэквізітаў трох банкаўскіх картак — з карт-рахункаў знікла больш за 1000 рублёў.

Узбуджана крымінальныя справы па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі».

Па інфармацыі АУС райвыканкама

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com