У Мядзеле «Таёта» выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамашынай «Газель»

891

Пасля 20 гадзін вечара 14 кастрычніка дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па вуліцы Юбілейнай у Мядзеле (непадалёку ад кафэ «Беларуская хатка» ў бок бальніцы).

Вадзіцель аўтамабіля «Таёта Авенсіс» не справіўся з кіраваннем, машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем «Газель». У выніку шпіталізаваны дзве жанчыны, якія знаходзіліся ў аўтамашыне «Газель», паведаміў выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзялення ДАІ АУС райвыканкама Андрэй Бародзіч.

Вадзіцель «Таёта Авенсіс» быў у стане алкагольнага ап’янення.