Увечары 10 кастрычніка на адным з прыватных падворкаў у гарадскім пасёлку Крывічы адбыўся пажар. Агонь пашкодзіў сцяну гаража і маёмасць, якая знаходзілася ў ёй. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, аператыўна ліквідавалі пажар.

Прычына пажару — высвятляецца. Адна з версій, што разглядаецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

У Крывічах гарэў гараж

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»