У к. п. Нарач спрабавалі выкрасці матацыкл – узбудзілі крымінальную справу

499

Малады жыхар райцэнтра па папярэдняй змове з іншым мядзяльчанінам каля 23 гадзін 7 жніўня ў двары дома ў к. п. Нарач па вуліцы Ленінскай спрабавалі выкрасці матацыкл Honda. Аднак не змаглі завесці рухавік.

Матацыкл стаяў на стаянцы ў двары дома, якая не ахоўваецца, і не быў абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй.

Крымінальную справу ўзбудзілі 27 жніўня.

Фота ілюстрацыйнае, istmira.com