У аграгарадку Нарач гарэла гаспадарчая пабудова

835

20 снежня адбыўся пажар у гаспадарчай пабудове ў аграгарадку Нарач. У выніку агнём знішчаны яе дах на плошчы 25 м2, выгарала памяшканне гаспадарчай пабудовы. Таксама агнём знішчана маёмасць, якая знаходзілася ў гэтым памяшканні.

Верагодней за ўсё прычынай пажару стала няспраўнасць, якая ўзнікла пры эксплуатацыі электраправодкі асвятлення ў пабудове (кароткае замыканне), паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.