Твой вораг — “спайс”

200

Твой вораг — “спайс”АКТУАЛЬНАЯ праблема на тэрыторыі краіны — распаўсюджанне курыльных сумесей, якія ўтрымліваюць сінтэтычныя канабіноіды. Гэтыя “міксы” рэкламуюцца як легальны прадукт, які не ўтрымлівае наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, што не адпавядае рэчаіснасці. Тым не менш, яны атрымліваюць папулярнасць у маладзёжным асяроддзі. Прадаюць іх актыўна як у сетцы інтэрнэта, так і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, у інтэрнатах. Згодна з інфармацыяй, атрыманай з медыцынскіх інтэрнэт-сайтаў і навуковых выданняў, ужыванне “спайсаў” прыводзіць да цяжкіх наступстваў:

— лакальных рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць па прычыне прамога негатыўнага ўплыву дыму на слізістыя абалонкі. Амаль усе аматары курыльных сумесей кашляюць, маюць хрыпаты голас. У іх часта развіваюцца хранічныя ларынгіты, фарынгіты і запаленне лёгкіх, а таксама рак поласці рота і гартані;— рэакцыі цэнтральнай нервовай сістэмы. З боку ЦНС праяўляюцца стан эйфарыі, неаргументаваная істэрыка або рогат, расстройства каардынацыі і арыентавання, візуальныя і слыхавыя галюцынацыі. Акрамя таго, курыльшчыкі “спайса” маюць усе шанцы калі не памерці, то стаць інвалідам па прычыне цяжкіх паражэнняў ЦНС;

— моцная інтаксікацыя арганізма. Пры пранікненні з дымам атручваючых рэчываў могуць узнікнуць таксічныя рэакцыі — ваніты, частае сэрцабіцце і высокія паказчыкі артэрыяльнага ціску, спазмы і сутаргі, страта прытомнасці і кома.

Па клінічных назіраннях, працяглае ўжыванне “спайса” аказвае негатыўнае ўздзеянне на печань, палавую і сардэчна-сасудзістую сістэмы. Таксама ўплывае на эрэкцыю, запавольвае рухомасць сперматазоідаў і парушае цыкл менструацыі ў жанчын.

Па сіле ўздзеяння сінтэтычныя канабіноіды ў пяць разоў перавышаюць тэтрагідраканабінол, які ўтрымліваецца ў звычайнай марыхуане.

У мэтах супрацьдзеяння распаўсюджанню курыльных сумесей праводзяцца мерапрыемствы, у выніку якіх з незаконнага абароту на тэрыторыі краіны канфіскаваны 41 кілаграм 691 грам курыльных сумесей і рэагентаў, 70 кілаграмаў расліннай масы для іх прыгатавання, а таксама 17,66 грама аналагаў псіхатропных рэчываў.

Нагадваем, што згодна з артыкулам 328 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў ці аналагаў) наступае крымінальная адказнасць па частках указанага артыкула: 1. Незаконныя без мэты збыту прыгатаванне, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсараў ці аналагаў караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год або пазбаўленнем волі ад 2 да 5 год; 2. Незаконныя з мэтай збыту прыгатаванне, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка, збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсараў ці аналагаў караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 8 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе; 3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя групай асоб або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней учыняла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам і артыкуламі 327, 329 або 331 КК Рэспублікі Беларусь, або ў адносінах наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у буйным памеры, або ў адносінах асабліва небяспечных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, або збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў ці аналагаў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, арганізацый аховы здароўя, воінскіх часцей, папраўчых устаноў, арыштнага дома, у месцах утрымання пад арыштам або ў месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 13 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе; 4. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 і 3 гэтага артыкула, учыненыя арганізованай групай, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 15 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсары або аналагі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выяўленню асоб, іх учыніўшых, пошуку маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.

Інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС.