Тэлефон міліцыі 102

206

Тэлефон міліцыі 10214 ЛІСТАПАДА пасля праведзенай праверкі ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомага, які з 25 па 30 кастрычніка на тэрыторыі СТА ААТ “Мядзелаграсэрвіс” з трактара “МТЗ” скраў турбакампрэсар і стартар на суму 17 млн рублёў.

У ПАЧАТКУ лістапада ў РАУС звярнуўся жыхар в. Пузыры з тым, што на вуліцы вёскі з яго незачыненага аўтамабіля “Сітраен” невядомы украў 500 тыс. рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

ПАЗБАВІЎСЯ грошай і жыхар в. Стахоўцы 1932 г. н. У перыяд з 7 па 10 лістапада невядомы з яго незачыненай хаты вынес каля 10 млн рублёў.

ЖЫХАР в. Коркі 1938 г. н. у сваёй заяве ў РАУС паведаміў, што 19 лістапада ў яго хату трапілі тры жанчыны цыганскай знешнасці, скралі 13 млн рублёў і зніклі на аўтамабілі “Дэу Нубіра” цёмна-зялёнага колеру.