Сведка і суд

250

Сведка і судНЕ заўсёды грамадзяне, якія атрымалі судовую павестку, ведаюць пра тое, што цягне за сабой няяўка ў суд без уважлівых прычын. У артыкуле 93 Грамадзянскага Працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выкладзены абавязкі сведкі. У першую чаргу яму трэба прыбыць у суд ва ўказаны час. Акрамя гэтага, ён павінен праўдзіва і поўна расказаць суду пра ўсё, што яму вядома па справе, адказаць на пастаўленыя пытанні.

За адмову ад дачы паказанняў і за дачу заведама лжывых паказанняў сведка нясе адказнасць, якая ўстаноўлена Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Перашкода прыбыццю сведкі ці дачы ім паказанняў, а таксама прымушэнне да адмовы ад дачы паказанняў або дачы лжывых паказанняў караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Суд мае права прыцягнуць да адказнасці, якая ўстаноўлена заканадаўствам, эксперта, спецыяліста, прадстаўніка дзяржаўнага органа, органа мясцовага кіравання і самакіравання, сведку, перакладчыка, якім паведамлена належным чынам пра час і месца правядзення судовага пасяджэння, непрыбыўшых у суд і не паведаміўшых да назначанай даты пасяджэння пра адклад разбіральніцтва справы з указаннем уважлівай прычыны сваёй няяўкі. Пры няяўцы сведка можа быць у прымусовым парадку дастаўлены ў суд.

У адпаведнасці з артыкулам 24.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях непавага да суда, якая выражаецца ва ўхіленні ад яўкі ў суд без уважлівых прычын, або непадпарадкаванне распараджэнню старшынствуючага, або парушэнне парадку ў час судовага пасяджэння ці ін¬шыя дзеянні, якія сведчаць пра грэбаванне да суда, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 8 да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.

В. КАЧАРГО.

Кансультант суда.