Шукаюць лодку, якую пакінулі на пляжы дзеці

558

У аддзел унутраных спраў райвыканкама 19 ліпеня паступіла паведамленне ад жыхаркі Мінска. На пляжы ля возера Глубля дзеці пакінулі ў кабінцы для пераапранання гумовую лодку «Турыст-3» у чахле, вёслы і помпу.

Як агледзеліся, лодкі ўжо не было.

Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу.

А калі хто ведае акалічнасці гэтай справы, звяртайцеся ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефонах 102, 40471, ці ў аддзяленне крымінальнага вышуку — 40484, 40223.

Лодка была шэрага колеру з белымі вяроўкамі па бартах, брызентавы чахол — зялёны, помпа «Лягушка» — чорная. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Антановіч.