Размініравалі снарад, што знайшлі ў лесе ля Занарачы

186

1 ліпеня ў 8.43 паступіла паведамленне ад жыхара Занарачы. Ён падчас збору суніц у лесе знайшоў снарад. На месца выехалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, упэўніліся, што там сапраўды снарад, і выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу.

У той жа дзень снарад размініравалі, паведаміў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Антановіч.

Размініравалі снарад, што знайшлі ў лесе ля Занарачы Размініравалі снарад, што знайшлі ў лесе ля Занарачы

Фота забяспечана Дзмітрыем Антановічам.