У шэсць гадзін раніцы 23 мая на адным з падворкаў па завулку Палявому ў гарадскім пасёлку Свір адбыўся пажар у нежылой хаце.

Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены хаты і маёмасць, якая знаходзілася ў ёй. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, аператыўна ліквідавалі пажар.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій, што разглядаецца – неасцярожнае абыходжанне з агнём (вінаватыя асоба ўстанаўліваюцца), паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы Ірына Карапецян.

Раніцай здарыўся пажар у Свіры