Прафілактычны дэкаднік

242

Прафілактычны дэкаднікЗА пяць месяцаў і першую дэкаду чэрвеня на аўтадарогах сталічнай вобласці адбылося 300 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 70 чалавек загінулі і 323 — атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. У 26 ДТЗ вінаваты вадзіцелі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Як паказвае шматгадовая практыка, з наступленнем лета ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, скутэрыстаў і матацыклістаў. У 95 % выпадкаў вадзіцелі кіравалі скутэрам ці матацыклам, не маючы на гэта права. Ахвярамі аварый сталі маладыя людзі, якія толькі распачыналі жыццё. Вось канкрэтны прыклад: 8 чэрвеня ў Старадарожскім раёне адбылося сутыкненне аўтамашыны «Форд» з матацыклам «Кавасакі», якім кіраваў юнак 1989 года нараджэння. Матацыкліст і дзяўчына, 1991 года нараджэння, з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу, дзе і памерлі. Зараз праводзіцца следства. Але скажу адно, юнак не меў адпаведнага пасведчання на права кіраваць матацыклам. І падобных прыкладаў можна прыводзіць шмат.

Для папярэджання аварыйнасці з удзелам вадзіцеляў матацыклаў і скутэраў, а таксама веласіпедыстаў Дзяржінспекцыя краіны з 13 да 26 чэрвеня праводзіць прафілактычны дэкаднік «Колаў менш — небяспекі больш!». Падчас акцыі ў некаторых раёнах вобласці Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі правядзе конкурс па фігурным ваджэнні матацыклаў і прыме тэарэтычны і практычны экзамен з выдачай вадзіцельскіх пасведчанняў катэгорыі «А», «А1» і «АМ». Атрымаць пасведчанні катэгорыі «А», «А1» (матацыклы з аб’ёмам матора адпаведна да 125 см3 і звыш 125 см3) могуць асобы, якім споўнілася 16 год. Для гэтага яны павінны самастойна вывучыць Правілы дарожнага руху, прадставіць медыцынскую даведку аб прыгоднасці да кіравання гэтымі транспартнымі сродкамі і здаць тэарэтычны і практычны экзамены. Калі ёсць правы іншых катэгорый, здаецца толькі практычны экзамен.

Для атрымання катэгорыі «АМ» (скутэр/мапед да 50 см3), калі няма вадзіцельскага пасведчання іншых катэгорый, патрэбна здаваць толькі тэарэтычны экзамен. А калі ёсць ва¬дзіцельскія правы — экзамен здаваць не трэба. Катэгорыя адкрываецца аўтаматычна пры ўмове адсутнасці медыцынскіх абмежаванняў.

В. ЛЁВІН.

Начальнік аддзялення ДАІ РАУС, маёр міліцыі.

Як паказвае шматгадовая практыка, з наступленнем лета ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, скутэрыстаў і матацыклістаў. У 95 % выпадкаў вадзіцелі кіравалі скутэрам ці матацыклам, не маючы на гэта права. Ахвярамі аварый сталі маладыя людзі, якія толькі распачыналі жыццё.