Напрыканцы жніўня і ў пачатку верасня паступіла некалькі паведамленняў пра тое, што выбуховае прыстасаванне з таймерам закладзена ў санаторыях «Прыазёрны» і «Сосны». Выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу. Ні ў адным з выпадкаў інфармацыя не пацвердзілася.

Нагадаем, што загадзя ілжывае паведамленне аб выбуху, падпале і іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, — цягне за сабой крымінальную адказнасць. Максімальнае пакаранне па артыкуле 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — 7 год пазбаўлення волі. Акрамя таго, прадугледжана кампенсацыя вінаватай асобай усіх выдаткаў, якія панеслі экстранныя службы пры рэагаванні на ілжывае паведамленне.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц