Памёр у бальніцы мужчына, якога ўратавалі на пажары ў Мядзеле

712

МУЖЧЫНА 1975 года нараджэння, якога 12 сту­дзеня ўратавалі на пажары ў Мядзеле, памёр у бальніцы ў гэты чацвер, паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, пажар здарыўся ў кватэры на першым паверсе ў шматкватэрніку па вуліцы 17 Верасня. Выратавальнікі вынеслі з задымленага памяшкання гаспадара, які быў у прытомнасці, але не ўсведамляў, што адбываецца. Яго шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння. Прычына пажару высвятляецца.