Ноччу ў Мядзеле зноў гарэла

1237

20 лютага ў 4:17 на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў кацельні, якая належыць Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а арандатарам будынка з’яўляецца ААТ “Мядзелаграсэрвіс”.  Агнём знішчаны дах кацельні на плошчы 4 квадратныя метры.

Прычына пажару высвятляецца. У якасці магчымай версіі разглядаецца парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Ноччу ў Мядзеле зноў гарэла

 

 

Калі пры ўключэнні ў разетку ці выключэнні бытавой тэхнікі бачыце іскры альбо пры ўключэнні ў сетку прыбораў разеткі награюцца — гэта прыкмета слабых кантактаў. Лепшы спосаб прадухіліць пажар — замяніць разетку. Памятайце, што засцерагальнікі абараняюць ад кароткіх замыканняў, а не ад загаранняў па прычыне дрэнных кантактаў. Танныя разеткі і падаўжальнікі з рынка шматкроць павялічваюць рызыку пажару. Не эканомце на бяспецы і купляйце толькі сертыфікаваную электрафурнітуру. Падаўжальнікі прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі. Нельга пракладваць кабель ад іх пад дыванамі, мэбляй, праз парогі. Не карыстайцеся падаўжальнікам, ізаляцыя ў якога пераціснута, патрэскалася. Адразу пасля прымянення падаўжальнік трэба выключыць з разеткі. Калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне робіцца крышку цямнейшым, гэта яўная  прыкмета, што электрасетка перагружана альбо дрэнна зацягнуты кантакты, А гэта — прадвеснік пажару. У такім выпадку трэба тэрмінова выклікаць электрыка. Частае перагаранне засцерагальнікаў можа сведчыць аб перазрузцы сетак. Асвятляльныя лямпы награюцца да вельмі высокай тэмпературы, таму які-небудзь кантакт іх з гаручымі матэрыяламі недапушчальны.

Ірына КАРАПЕЦЯН,

старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.