Па-ранейшаму не спыняюць сваю чорную справу кібермахляры — прытым, карыстаюцца не толькі Viber. Апошнім часам у аддзел унутраных спраў райвыканкама звярталіся жыхары Мінска, якія знаходзіліся на Мядзельшчыне.

13 верасня мінчанін падчас перапіскі ў Інстаграме падзяліўся рэквізітамі банкаўскай карткі. Махляр шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі здзейсніў крадзеж 1600 рублёў.

Ахвярай зламыснікаў 21 верасня стала пенсіянерка з Мінска, , якія знаходзіліся на Мядзельшчыне. У яе падчас перапіскі праз Viber махляр папрасіў устанавіць дадатак аддаленага доступу AnyDesk. У выніку атрымаў доступ да рэквізітаў трох банкаўскіх картак — з карт-рахункаў знікла больш за 1000 рублёў, паведаміў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Руслан Скварцоў

Узбуджаны крымінальныя справы па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі». Такія злачынствы караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох год, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

З пачатку года ў раёне ўзбуджана 15 спраў па арт. 212 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

 

 

Як жа не стаць ахвярай кіберзлачынцы?

Памятайце: супрацоўнікі банкаўскіх устаноў ніколі не выкарыстоўваюць для сувязі з кліентам месанджары — той жа Viber.

Ніколі і нікому не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх карт, у тым ліку асобам, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка або праваахоўных органаў, пры адсутнасці магчымасці пераканацца, што гэтыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.

У выпадку званка «ад супрацоўніка банка» ўдакладніце яго прозвішча, нумар тэлефона, пасля чаго завяршыце размову і самі патэлефануйце ў банк.