Паведамленне аб задымленні ў доміку на тэрыторыі санаторыя «Нарачанка» 15 ліпеня паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Па прыбыцці да месца выкліку прысутнічала задымленне ў аднапавярховым драўляным доме з мансардным паверхам.

У выніку пажару знішчана перакрыцце на плошчы 2 квадратныя метры, пашкоджана памяшканне бойлернай памерамі 2х3 метры, перакрыцце і маёмасць.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц