Жыхар Мядзела ў верасні на возеры Баторына паблізу вёскі Баклаі незаконна здабыў пры дапамозе забароненай прылады лоўлі — лёскавай сеткі — аднаго серабрыстага карася.
Зрабіў гэта паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне. У дачыненні да мужчыны 14 кастрычніка ўзбудзілі крымінальную справу.
Паводле інфармацыі РАУС.