Мядзельчанін на «Куфары» прадаваў тэлефон: атрымаў перадаплату, а пасылаць яго не збіраўся

524

Малады жыхар Мядзела размясціў на гандлёвай пляцоўцы «Куфар» аб’яву аб продажы мабільнага тэлефона «Huawеi P40”. Смартфон захацеў набыць васьмікласнік з Гродна, пра што і напісаў мядзельчаніну.

А той прапанаваў пералічыць частку кошту тэлефона — 70 рублёў. Школьнік пагадзіўся і перавёў грошы. Але мужчына пасылаць смартфон і не збіраўся.

Здарэнне адбылося ў маі. А 12 ліпеня райаддзелам Следчага камітэта РБ узбуджана крымінальная справа за махлярства.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"