Абкрадуць і не пашкадуюць: як змяняюцца метады кібермахляроў

509

Амаль у пяць разоў вырасла летась у раёне колькасць крадзяжоў грошай з карт-рахункаў у параўнанне з пазамінулым годам. І сёлета іх колькасць на спад не ідзе, хоць папярэджанні і парады гучаць паўсюль.

Начальнік райаддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Вадзім Пуцэйка прасочыць, як змяняліся такія крадзяжы:

— Тры-чатыры гады таму ўзломвалі старонку ў сацсетцы «ВКонтакте» і ад імя гаспадара рассылалі паведамленні сябрам з просьбай ці даць рэквізіты банкаўскай карткі для наступнага пераводу грашовых сродкаў, ці проста прасілі пераслаць грошы. І людзі верылі. Хаця, глядзіце: паступае паведамленне скажам, ад брата: «Слухай, дай рэквізіты карткі». Ну нічога ж прасцей няма, як патэлефанаваць і праверыць інфармацыю, спытаць, што здарылася. Ён жа адразу адкажа: «А мяне ўзламалі, я ніякіх паведамленняў не пасылаў». І чалавек сябе засцеражэ ад небяспекі. Але людзі верылі і напраўлялі даныя і грошы. Гэта раўнасільна, што даць незнаёмаму чалавеку на вуліцы патрымаць свой кашалёк, а самому адлучыцца і спадзявацца, што той будзе чакаць і трымаць яго.

Потым сталі з яўляцца фішынгавыя сайты. Скажам, тэлефанавалі з прапановай купіць тавар, які людзі выстаўлялі на гандлёвай пляцоўцы «Куфар». Для гэтага скідвалі спасылку на сайт, каб прадавец уводзіў там даныя карткі для пераводу на яе грошай. Людзі пераходзілі, уводзілі рэквізіты банкаўскай карткі, але на самай справе сайт быў толькі падобны на сапраўдны сайт «Куфра» ці банка, а адрас адрозніваўся некалькімі літарамі. І з картак прадаўцоў здымалі грошы.

Зараз мы маем справу з удасканаленымі формамі крадзяжоў. Асноўны метад такі. Тэлефануюць, прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, паведамляюць, што быццам бы з вашага карт-рахунку здзейснены крадзеж ці яго спроба і для абароны ад злачынцаў просяць паведаміць рэквізіты банкаўскай карткі. Чалавек верыць, расказвае — і ўчыняецца крадзеж.

Пры гэтым злачынцы выкарыстоўваюць метады сацыяльнай інжынерыі і псіхалагічныя падыходы. Калі суразмоўца адразу называе вас па імені, гэта падкупляе. Але ж даведацца яго зусім нескладана — не трэба нейкіх баз даных банка, як, бывае, лічаць. Большасць людзей актыўна карыстаецца сацсеткамі і месенджарамі. Папярэдне пакапаўся там — і можна даведацца нумар тэлефона і іншую інфармацыю. Ці могуць зрабіць па-іншаму: у Вайберы ёсць тэлефонны нумар, запісаны часта пад сваім імем і прозвішчам. Махляр уводзіць любую камбінацыю лічбаў беларускага стандарту, дадае ў тэлефонную кнігу, і ў яго высвечваецца інфармацыя пра чалавека: фатаграфія, імя… Далей можна па фота рабіць высновы: чалавек працаздольнага ўзросту — значыць, павінна быць плацежная картка. Можна патэлефанаваць і паспрабаваць здабыць даныя.

У апошні час стаў распаўсюджаны спосаб, калі просяць устанавіць дадатак на тэлефон AnyDesk.

Цалкам матэрыял чытайце ў друкаванай версіі «Нарачанскай зары»

 

Абкрадуць і не пашкадуюць: як змяняюцца метады кібермахляроў