Каб пазбегнуць фармалiзму

211

Каб пазбегнуць фармалiзмуВУЧОБУ з членамі раённага савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў, камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам правёў пракурор раёна А. К. Івашкевіч. Як адзначыў Анатолій Казіміравіч, грамадскія пункты аховы правапарадку створаны ў 2009 годзе. Аднак у большасці выпадкаў яны працуюць фармальна. Як паказвае знаёмства з іх дзейнасцю, практычна ўсе названыя грамадскія фарміраванні не аналізуюць зробленае, не займаюцца вывучэннем стану грамадскага парадку на замацаваных тэрыторыях. Па гэтай прычыне прымаемыя на пася-джэннях рашэнні ў асноўным носяць агульны характар, не ўтрымліваюць канкрэтных прапаноў па рабоце з асобамі, схільнымі да здзяйснення правапарушэнняў, асуджанымі ўмоўна альбо да папраўчых работ, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, займаюцца самагонаварэннем ці збытам самагону, учыняюць сямейныя скандалы, неналежным чынам выконваюць свае бацькоўскія абавязкі, павінны кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні і г. д.Дарэчы, трэба весці ўлік усіх названых катэгорый грамадзян, што таксама ёсць далёка не ўсюды. Больш мэтанакіравана неабходна працаваць па прафілактыцы правапарушэнняў з непаўналетнімі. Існуюць пытанні і па афармленні дакументацыі.

Пракурор раёна ў чарговы раз засяродзіў увагу прысутных на асноўных палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2008 года № 453-з “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, рабоце зацікаўленых службаў па яго выкананні, а таксама аб узаемадзеянні паміж імі. Спыніўся ён і на асноўных момантах прыкладнага палажэння пракурора вобласці па рабоце грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, многія з якіх можна пакласці ў аснову дзейнасці ў адзначаным накірунку. Згодна з названым дакументам пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку трэба праводзіць не штомесяц, як патрабавалася да нядаўняга часу, а па меры неабходнасці, аднак не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

Выступіў на семінары і намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Ю. М. Жалубоўскі. Юрый Міхайлавіч паведаміў пра дзейнасць добраахвотных дружын, якія абавязаны дапамагаць супрацоўнікам міліцыі ў навядзенні і падтрыманні грамадскага парадку. Расказаў пра патрабаванні, якія прад’яўляюцца да дружыннікаў, а таксама пра тое, хто імі можа стаць.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.