Кібермахляры працягваюць красці грошы з карт-рахункаў жыхароў раёна

617

Аніяк не спыняюцца крадзяжы грошай з карт-рахункаў жыхароў раёна.

Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта 9 лютага ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па часці 2 артыкула 212 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі».

Зламыснік падчас тэлефоннай размовы прадставіўся жыхару Мядзела супрацоўнікам банка, падманам атрымаў доступ да карт-рахунку банкаўскай аплатнай карты. Адтуль выкраў каля 710 рублёў.

Падобным чынам пацярпела і жыхарка к. п. Нарач: у яе з карт-рахунка знікла каля 840 рублёў.