Дрэваапрацоўчы станок, помпу і іншыя рэчы ўкралі ў вёсцы на Мядзельшчыне

591

Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да неўстаноўленай асобы, якая зняла ўваходныя дзверы з завес і пранікла ў гаспадарчую пабудову дачнага дома ў вёсцы Сёмкі.

Укралі там самаробны дрэваапрацоўчы станок, помпу «Ручаёк», рыбалоўны касцюм, два сякеры і каністру з 10 літрамі бензіну АІ-92.

Адбыўся крадзеж у перыяд часу з 12 лістапада мінулага года па 16 студзеня гэтага. Агулам жыхару Маладзечна прычынілі страт на 685 рублёў.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.