Вучні з Мядзельскага раёна ўдзельнічалі ў Дні адчыненых дзвярэй УУС Мінаблвыканкама

220

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама 15 кастрычніка прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Удзельнікамі сталі навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ з усіх рэгіёнаў вобласці і сталіцы, ваенна-патрыятычных класаў, спецыялізаванага ліцэя МУС, кадэцкіх вучылішчаў.

Удзельнічалі ў мерапрыемстве і вучні з Мядзельскага раёна.

Праграма дня была насычаная: паказальныя выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі і байцоў АМАП, выстава спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення, творчыя нумары курсантаў і яшчэ шмат чаго цікавага. Для гасцей арганізавалі экскурсію па УУС аблвыканкама, а таксама расказалі аб парадку паступлення ў ведамасныя ВНУ — тыя, хто ўжо вызначыўся з выбарам, маглі падаць заяву на паступленне. Вучняў пачаставалі апетытнай кашай і чаем. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Руслан Скварцоў.