Старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Сяргей Дзяконскі: Кожнае злачынства — нетыповае

214

СЁННЯ, 16 сакавіка, адзначаецца дзень утварэння службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС райвыканкама Сяргей Дзяконскі працуе тут чатыры гады, а ўвогуле ў райаддзеле — з 2014 года.

— У мяне эканамічная адукацыя, да прыходу на службу ў міліцыю працаваў у рэальным сектары эканомікі. Вядома, што адукацыя і практыка дапамагаюць у рабоце: ты як мінімум разумееш паслядоўнасць фінансавых дзеянняў.

Цікавыя моманты ў працы — гэта выяўленне эканамічных злачынстваў, асабліва звязаных з крадзяжом грошай. Пераважна работа будуецца на аналізе інфармацыі — з яго ўлікам і працуем на прадпрыемстве. І калі раней усё было на машынапісных дакументах, то ў цяперашні час існуе шмат спосабаў украсці грошы з дапамогай камп ютарнай тэхнікі.

На мой погляд, выяўленне эканамічных злачынстваў — адзін з найбольш складаных накірункаў работы ў міліцыі. Праца найперш патрабуе ўважлівасці. Таму што любыя нюансы, што ўзнікаюць, уплываюць на склад злачынства.

Работа падабаецца тым, што ёсць да чаго імкнуцца і куды развівацца. Кожнае злачынства — нетыповае. У кожнага зламысніка свая сістэма крадзяжу: калі простая, калі складаная.

Фота забяспечана Сяргеем Дзяконскім

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 16.03