Служба крымінальнага вышуку сёння адзначае 104 гады з дня стварэння

76

А вось падраздзяленне па незаконным абароце наркотыкаў больш маладое па ўзросце: было арганізавана 9 кастрычніка 1996 года.

Служба крымінальнага вышуку сёння адзначае 104 гады з дня стварэнняПра гэтыя дзве даты і спецыялістах, якія нясуць там службу, расказвае першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама-начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый АНТАНОВІЧ:

— 5 кастрычніка 1918 года пастановай Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР у складзе Галоўнага ўпраўлення міліцыі было створана Цэнтральнае ўпраўленне крымінальнага вышуку. Сёння яму па сутнасці столькі ж, колькі і міліцыі ўвогуле.
За доўгія гады існавання крымінальнага вышуку неаднаразова змяняўся асабовы склад супрацоўнікаў. Аднак асноўныя задачы, якія стаялі перад сышчыкамі, практычна не змяняліся. Гэта — раскрыццё ўсіх відаў злачынстваў, пошук злачынцаў і людзей, якія прапалі без вестак.

У розныя перыяды падраздзяленне крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ўзначальвалі Мікалай Мелец, Станіслаў Данілевіч, Міхаіл Курыла, Уладзімір Казак, Аляксей Балюк, Віталь Філіповіч. З мая 2012 года ім кіруе Аляксандр Кабяк. Сёння асабовы склад падраздзялення крымінальнага вышуку — гэта невялікі згуртаваны калектыў аднадумцаў, які годна выконвае пастаўленыя задачы па барацьбе са злачыннасцю на тэрыторыі раёна.

Фарміраванне службы па наркакантролі пачалося ў 1994 годзе са стварэння ў структуры Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў самастойнага аддзела па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў з прамым падпарадкаваннем яго кіраўніка начальніку ГУКМ міністэрства. Наркаманія на той час для Беларусі не была новай праблемай. Пра яе ў рэспубліцы загаварылі яшчэ ў 1980-х, калі былі зафіксаваны першыя факты масавага ўжывання наркотыкаў сярод моладзі Светлагорска. У 1990-х пачаўся рост наркаманіі, і на парадак дня стала пытанне аб здароўі нацыі. У сувязі з гэтым загадам міністра ўнутраных спраў 9 кастрычніка 1996 года і была створана спецыялізаваная служба для барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў.

Група па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Мядзельскім ад­дзяленні ўнутраных спраў функцыянуе з лютага 2016 года. З чэрвеня 2020 года па цяперашні час яе ўзначальвае старшы ўпаўнаважаны Іван Апанасевіч. Пастаўленыя задачы падраздзяленне выконвае ў поўным аб’ёме.

Хачу падзякаваць супрацоўнікам названых падраздзяленняў за добрасумленную працу. Пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой і далейшых поспехаў па службе.

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.