Што рабіць, каб не пазбавіцца веласіпеда

174

Парады дае начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Мініч:

Каб не стаць ахвярай злачынства і не пазбавіцца веласіпеда, рэкамендую выконваць наступныя правілы.

— захоўвайце дакументы, атрыманыя вамі пры пакупцы веласіпеда;

— калі дакументаў па нейкіх прычынах няма, абавязкова перапішыце або сфатаграфуйце серыйны нумар рамы. Таксама пажадана зрабіць фатаграфію веласіпеда, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксэсуары, наклейкі, драпіны). У выпадку крадзяжу гэтыя меры значна дапамогуць у пошуку і дапаможа даказаць вашу ўласнасць.

Адзіны гарантаваны спосаб абароны ад крадзяжу — не пакідаць веласіпед без нагляду.
Калі выхаду няма, абавязкова прымацуйце яго велазамком да нерухомых канструкцый за кола і раму, нават калі пакідаеце яго на непрацяглы час.

Калі магчыма, пакідайце веласіпед у такім месцы, каб ён заставаўся пад вашай увагай, пакуль вы знаходзіцеся ўнутры будынка. Веласіпед пры гэтым усё роўна павінен быць прымацаваны.

Лесвічная пляцоўка, нават закрытая, не лепшы спосаб захоўвання веласіпеда, нават калі ён прымацаваны.

Пажадана пакідаць веласіпед у поле зроку камер відэаназірання, калі такія маюцца паблізу.

Аматарам лёгкай нажывы хацеў бы патлумачыць, што асоба, якая скрадзе веласіпед, падлягае адказнасці у адпаведнасці з артыкулам 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Крадзеж). За гэта злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту, абмежавання або пазбаўлення волі.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 30.06

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц

 

Што рабіць, каб не пазбавіцца веласіпеда