Нясе службу ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Уліцкі

297

17 лістапада — Дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі. Як расказвае начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вольга Храпан, гэта падраздзяленне надзейна стаіць на ахове правапарадку і абароне законных інтарэсаў грамадзян. Таму нярэдка работу ўчастковых інспектараў міліцыі, якіх больш ведаюць, радавыя грамадзяне пераносяць на дзейнасць органаў унутраных спраў і па іх мяркуюць увогуле аб праваахоўніках.

У міліцыю Андрэй Уліцкі прыйшоў асэнсавана. Значны ўплыў на выбар прафесіі аказаў старэйшы сябар Віктар Хіла, які з гонарам насіў афіцэрскія пагоны. Пачынаў у 2008 годзе малодшым участковым інспектарам у Нарачанскім аддзяленні міліцыі. Потым нёс службу ў ізалятары часовага ўтрымання. А пасля заканчэння Магілёўскага вышэйшага каледжа Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь працуе ўчастковым інспектарам міліцыі. Напачатку абслугоўваў Сваткаўскі сельсавет і часткова горад Мядзел, потым Сваткаўскі і Княгінінскі сельсаветы, а зараз маёр міліцыі нясе службу ў Крывіцкім сельсавеце.

У сваёй паўсядзённай дзейнасці Андрэй Мікалаевіч робіць акцэнт на работу з насельніцтвам. Па яго меркаванні менавіта ўдзел, зацікаўленасць і неабыякавасць да праблем, канкрэтная дапамога людзям у розных жыццёвых сітуацыях якраз і садзейнічае прафілактыцы правапарушэнняў і злачыннасці, а таксама росту даверу да супрацоўнікаў міліцыі. Гэтага прынцыпу афіцэр і прытрымліваецца.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 19.11