Дзяржаўтаінспекцыя адзначае юбілей

584

Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня спаўняецца 85 год. З нагоды свята пра гісторыю і сучаснасць мядзельскага падраздзялення службы расказаў адзін з вопытных супрацоўнікаў — старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Бародзіч:

— Аддзяленне ДАІ Мядзельскага РАУС было створана ў 1957 годзе. Першым яго супрацоўнікам быў Станіслаў Гарыновіч, які прысвяціў службе больш за 20 год. У далейшым службу ўзначальвалі Уладзімір Місуна, Васіль Церашкевіч, Ігар Дзмітровіч, Іван Карпец, Андрэй Чарняўскі, Андрэй Чарапок, Валянцін Пяткоўскі, Яўген Крэсік. Зараз начальнік аддзялення — Вадзім Лёвін.
Нельга не ўспомніць былых нашых супрацоўнікаў, якія працавалі доўгі час і ўнеслі важкі ўклад у ахову дарожнай бяспекі: Станіслава Курцэвіча, Валерыя Талайку, Кірыла Шуванава, Вадзіма Барадунова, Андрэя Купрэвіча, Андрэя Крыштафовіча, Алега Крэміса, Валерыя Малько і іншых. Заўжды помнім пра нашага загінуўшага калегу — Уладзіміра Каранеўскага.

Зараз службу ў аддзяленні нясе 11 чалавек. Адна з галоўных задач — забеспячэнне парадку ў сферы дарожных адносін, папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў.

Адзін з накірункаў гэтай работы — выяўленне правапарушальнікаў: нецвярозых вадзіцеляў, аматараў перавысіць хуткасць, парушыць правілы абгону… Удзяляем увагу прафілактычнай рабоце.

Ад імя нашага калектыву хочацца павіншаваць калег і ветэранаў службы з Днём стварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі і пажадаць моцнага здароўя, шчасця, мужнасці, стойкасці і поспехаў у жыцці.

 

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 2.07

Фота забяспечана аддзяленнем ДАІ АУС райвыканкама