З прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка

254

З прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожнікаПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Прафесія аўтамабіліста і дарожніка асаблівая, з належным ёй характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.

У гэты дзень выказваем удзячнасць усім, хто ажыццяўляе аўтаперавозкі, утрымлівае, рамантуе, будуе дарогі і масты.Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам аўтамабільнага і дарожнага транспарта, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і тым, хто працягвае працаваць, каб перадаваць свой каштоўны жыццёвы і прафесійны вопыт моладзі.

Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, паспяховай і безаварыйнай працы, новых прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануюць мір, дабрабыт, каханне.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.