З Днём работнікаў культуры!

249

З Днём работнікаў культуры!ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны галіны культуры! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе ў сферы культуры, — у бібліятэках і музеях, у дамах культуры і клубах, у самадзейных творчых калектывах і дзіцячых гуртках.

Мы па праву ганарымся дасягненнямі творчых калектываў, вакальных выканаўцаў, майстроў народных рамёстваў Мядзельшчыны. Сёння 8 калектываў заслужана носяць ганаровае званне “народны”, 1 — званне “ўзорны”.Выказваем удзячнасць і павагу ўсім работнікам галіны за важкі ўклад у развіццё культурнай спадчыны, захаванне і прымнажэнне духоўнага багацця. Сваёй паўсядзённай працай вы дапамагаеце людзям адкрыць для сябе навакольны свет ва ўсёй яго шматграннасці і далучыцца да культурнай спадчыны нашага краю.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, прафесійнага росту, святочнага настрою, дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі планаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.