З Днём работнікаў гандлю!

300

З Днём работнікаў гандлю!ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны гандлёвай галіны! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю!

Вы звязалі свой лёс з адказнай і вельмі неабходнай прафесіяй. Ад вас залежыць, наколькі ўтульны быт, камфортнае штодзённае жыццё чалавека. Сёння сучасны горад і сельскі населены пункт немагчыма ўявіць без развітай сеткі гандлю і грамадскага харчавання. Расце колькасць паслуг, культура абслугоўвання, мяняецца выгляд гандлёвых аб’ектаў. Ад вас патрабуюцца вялікія веды, самааддача, цярпенне і ўменне працаваць з людзьмі.Мы ўпэўнены, што і ў далейшым работа гандлёвых прадпрыемстваў будзе накіравана на ўмацаванне і развіццё спажывецкага рынку, задавальненне самых высокіх патрэб жыхароў Мядзельшчыны ў таварах і паслугах.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у дасягненні задач і заўсёды ўдзячных пакупнікоў. Міру і дабра вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.