З Днём чыгуначніка!

220

З Днём чыгуначніка!ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарта раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!

Чыгункі называюць важнымі транспартнымі артэрыямі дзяржавы. Яны звязваюць у адзінае цэлае геаграфічную і эканамічную прасторы, гарады, рэгіёны і краіны. А пасажырскі чыгуначны транспарт сёння застаецца самым даступным, бяспечным і масавым сродкам зносін насельніцтва.

Для нашага раёна роля гэтага віду транспарта таксама мае вялікае значэнне. Па чыгунцы дастаўляецца значная частка неабходных грузаў для прадпрыемстваў Мядзельшчыны, ажыццяўляюцца экспартныя пастаўкі выпушчанай прадукцыі.Выказваем усім работнікам галіны, ветэранам чыгуначнага транспарта ўдзячнасць за добрасумленныя адносіны да працы, прафесіяналізм і майстэрства. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.