З цудоўным святам — Днём настаўніка!

552

З цудоўным святам — Днём настаўніка!ПАВАЖАНЫЯ калегі! Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём настаўніка! Няма прызвання больш значнага, гуманнага і высакароднага, чым быць настаўнікам і выхавальнікам, захоўваць сувязь пакаленняў, перадаваць маладым нязгасны агонь пазнання.

Выказваем словы ўдзячнасці за вашу вытрымку, невычэрпны энтузіязм, адданасць прафесіі і пастаянную гатоўнасць адкрыць сваю душу для кожнага дзіцяці. Асаблівыя словы ўдзячнасці настаўнікам-ветэранам: за вернасць лепшым традыцыям айчыннай педагогікі, мудрасць і шчырасць, высокае пачуццё адказнасці і педагагічны талент.

Жадаем усім педагогам Мядзельшчыны моцнага здароўя, сямейнага цяпла і ўтульнасці, новых здабыткаў і поспехаў, натхнення ў выкананні высокага абавязку — служэння людзям, сваёй Айчыне.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.