ПАВАЖАНЫЯ працаўнікі і ветэраны энергетычнай галіны раёна. Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!
Цяперашняе пакаленне энергетыкаў дастойна працягвае лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, надзейна і бесперапынна забяспечвае насельніцтва, аб’екты эканомікі і сацыяльнай сферы электраэнергіяй, ствараючы ўмовы для росту прамысловай вытворчасці, павышэння дабрабыту нашых людзей. Кругласутачны графік работы, павышаная адказнасць, рызыка для здароўя і жыцця — гэта выбар адданых справе людзей. Выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім работнікам галіны за добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў.Упэўнены, што і надалей вы зможаце захаваць свой кадравы патэнцыял, багацейшы прафесійны вопыт і ўпішыце не адну слаўную старонку ў гісторыю галіны і роднага краю.
Жадаем вам моцнага здароўя, веры і аптымізму, шчасця і дабрабыту. Няхай у вашых сем’ях пануе мір, каханне і згода!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.