Свята рашучых і смелых

219

Свята рашучых і смелыхНЯДАЎНА сваё прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы — адзначалі людзі, чый службовы абавязак — не толькі змагацца з агнём, але і быць выратавальнікамі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Арганізаваная барацьба з пажарамі ў Беларусі пачалася 160 гадоў таму — 25 ліпеня 1853 года, калі гарадская дума і Мінскае губернскае ўпраўленне прынялі рашэнне аб стварэнні прафесійнай пажарнай аховы. З нагоды юбілею пажарнай службы ў Мядзельскім ГДК адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт.

З урачыстым адкрыццём мерапрыемства на сцэну запрасілі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — А. А. Каркоцкага. Андрэй Анатольевіч зачытаў віншаванне з прафесійным святам, дасланае начальнікам абласнога ўпраўлення МНС, падпалкоўнікам унутранай службы М. М. Шышканавым, зрабіў кароткі экскурс у гісторыю пажарнай службы краіны і раёна, а пасля назваў лепшых супрацоўнікаў. Шчырая падзяка прагучала з вуснаў начальніка ў адрас ветэранаў службы.

Свята рашучых і смелыхПасля зачыталі загад міністра па надзвычайных сітуацыях, згодна з якім прысвоены чарговыя спецыяльныя званні, на адну ступень вышэйшыя, чым прадугледжана па пасадзе, наступным супрацоўнікам: “старшы прапаршчык унутранай службы” — прапаршчыкам унутранай службы С. П. Жолуду, А. М. Субачу, У. М. Чарнушэвічу; “прапаршчык унутранай службы” — старшыне ўнутранай службы В. М. Нікалаёнку. Нагрудным знакам “Выдатнік” быў узнагароджаны старшына ўнутранай службы, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста (ПАВП) №15 А. І. Татур, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — капітан унутранай службы, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці (ПАВЧ) к. п. Нарач В. В. Хімарода.

Затым на сцэну запрасілі намесніка старшыні райвыканкама І. І. Барыеву. У сваім выступленні Іна Іванаўна адзначыла, што ўвогуле прафесіі пажарных нашмат больш, чым 160, гадоў, бо як толькі з’явіўся агонь, адразу ж спатрэбіліся людзі смелыя і адважныя. Вогненная стыхія вядзе да гібелі людзей, а таму вельмі добра, што ёсць самая ганаровая і небяспечная прафесія — прафесія пажарных. Многія хлопчыкі з дзяцінства мараць стаць імі, аднак толькі той, хто ўмее дабівацца мэты, хто рашучы і смелы, ажыццяўляе гэту мару, бо такая работа патрабуе мужнасці і адвагі. Іна Іванаўна падзякавала віноўнікам урачыстасці за іх працу, выказала пажаданне, каб маладыя вывучалі вопыт ветэранаў, бо пераемнасць пакаленняў вельмі патрэбна. Іна Іванаўна ўручыла таксама ўзнагароды.

Ганаровай граматай райвыканкама заахвочаны інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажнагляду І. А. Балаш, падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена капітану ўнутранай службы, начальніку каравула ПАВЧ №4 курортнага пасёлка Нарач В. Л. Грыцэнку і прапаршчыку ўнутранай службы, вадзіцелю ПАВЧ №1 г. Мядзела А. Ф. Тарасевічу.

Былі і яшчэ ўзнагароды. Іх лепшыя супрацоўнікі атрымалі з рук начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Ганаровыя граматы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС — старшы прапаршчык унутранай службы, начальнік ПАВП №15 г.п. Свір У. С. Каток і прапаршчык унутранай службы, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 г. Мядзела М. А. Васілевіч; граматы абласнога ўпраўлення МНС — капітан унутранай службы, начальнік ПАВП №14 г.п. Крывічы А. С. Затрымайлаў, старшы лейтэнант унутранай службы, інжынер інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Д. С. Малько, старшына ўнутранай службы, вадзіцель ПАВП №11 в. Занарач У. П. Валадкевіч, старшы інспектар групы справаводства Н. М. Мялешка.

Падзяка абласнога ўпраўлення МНС аб’яўлена старшаму прапаршчыку ўнутранай службы, камандзіру аддзялення ПАВП в. Палессе У. В. Ланцу, прапаршчыку ўнутранай службы, вадзіцелю ПАВП №12 в. Нарач А. І. Іодку, Д. Д. Падгайскаму, старшаму пажарнаму ПАВЧ №1 г. Мядзела П. М. Багуцкаму.

Потым на сцэну падняўся ветэран службы — А. І. Пражэнік. Ён расказаў пра гісторыю барацьбы з пажарамі ў раёне, а пасля павіншаваў прысутных з прафесійным святам.

Ветэранам маладыя супрацоўнікі ўручылі кветкі і каштоўныя падарункі.

Затым былі прадстаўлены госці свята: пракурор раёна А. К. Івашкевіч, ваенны камісар А. Л. Радкевіч, выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў А. А. Філіпчык, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Падгол. Яны таксама павіншавалі супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Праграма мерапрыемства была пабудавана вельмі ўдала: выступленні і ўзнагароджванні змяняліся песнямі, так што правесці мяжу паміж урачыстым сходам і ўласна канцэртам было немагчыма. А мастацкія нумары, падрыхтаваныя самадзейнымі артыстамі Дома культуры, былі выкананы на высокім узроўні і выклікалі ўдзячнасць гледачоў.

Свята закончылася. Аднак яго віноўнікі не спяшаліся разыхо¬дзіцца: яны абменьваліся ўражаннямі, віншавалі ўзнагароджаных, шчыра радаваліся сустрэчы. Падумалася: гэтыя людзі — не проста калегі, а аднадумцы, бо іх аб’яднала пачэсная і небяспечная справа — служба ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

На здымках: 1.Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева ўручае ўзнагароду вадзіцелю ПАВЧ №1 г. Мядзела А. Ф. Тарасевічу; 2. Выступае ветэран службы А. І. Пражэнік.

Фота Аляксандра Высоцкага.