Справа ў меліяратараў ганаровая, запатрабаваная

307

ЯК адзначыў у размове намеснік дырэктара па меліярацыі Мядзельскага ПМС Сяргей Бабкевіч, на іх прадпрыемстве працуе нямала добрасумленных работнікаў. У іх ліку Сяргей Валяр’янавіч адзначыў механізатара Пятра Мацко.

І вось мы кіруемся за аграгарадок Баяры ў напрамку меліярацыйнага аб’екта «Раёўка», пад вёску Юшкавічы, дзе гэтымі днямі на абкосцы каналаў задзейнічаны тры трактары. Тут жа сустрэліся і з Пятром Міхайлавічам.

— Так складваецца, — заўважыў ён, — што такой брыгадай працуем ужо не першы год. Закончым абкоску каналаў тут, адправімся на іншы аб’ект. Спраў нам хопіць да восені, бо ўвогуле па раёне меліярацыйных каналаў пад паўтары тысячы кіламетраў.

Тут жа ўбачылі і іншых механізатараў — Андрэя Малько, Генадзя Качарго, які працуе на прадпрыемстве ўжо чатырнаццаць год. У невялічкай гутарцы меліяратары адзначылі, што справу імкнуцца выконваць якасна, каб у іх адрас ад кіраўніцтва не паступала ніякіх прэтэнзій. Працуюць з ахвотай, настрой — добры, заробкі ім выплачваюць без затрымак. Тэхніку раніцай-вечарам не ганяюць туды-сюды, што прывяло б да марнатраўства паліва, а пакідаюць на ноч пад аховай на аб екце. Дарэчы, самы вялікі з іх у раёне — «Вузлянка», які займае плошчу каля дванаццаці тысяч гектараў. І па працягласці ён ахоплівае некалькі гаспадарак, пачынаючыся ад Бонды і заканчваючыся каля Мазалеўшчыны. Значныя меліярацыйныя аб’екты ёсць таксама ў таварыствах «Занарачанскі», «Будслаўскае»… У іншую пару года спраў механізатарам таксама хапае. Адны займаюцца рамонтнымі работамі, другія задзейнічаны на ворыве ці дыскоўцы глебы, трэція — на ачыстцы аб’ектаў ад хмызнякоў альбо карчоў.

Павел ЖУКАЎ. Фота аўтара.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 5 чэрвеня