З прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў!

207

З прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў!ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны страхавой справы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў!

Ажыццяўляючы віды дзейнасці ў сферы страхавой справы, вы выконваеце важную ролю ў жыцці грамадства — надзейна забяспечваеце абарону маёмасных інтарэсаў жыхароў Мядзельшчыны, арганізацый і ўстаноў раёна, аказваеце своечасовую дапамогу падчас непрадказальных здарэнняў прыроднага характару.Веды, вопыт і высокі прафесіяналізм — вось тыя якасці, якія дазваляюць вам з годнасцю выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, а ваша выніковая праца садзейнічае і будзе садзейнічаць надалей паспяховаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач дзеля дабрабыту нашага азёрнага краю і роднай Беларусі.

Жадаем вам моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, далейшага росквіту і новых поспехаў у развіцці страхавой справы!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.