ПАВАЖАНЫЯ калегі, ветэраны пажарнай службы! Ад імя кіраўніцтва аддзела горача і сардэчна віншую ўсіх з прафесійным святам і 160-годдзем пажарнай службы Беларусі!
З глыбокай старажытнасці да нашых дзён самай страшнай бядой, якая выпала на лёс чалавецтва, з’яўляюцца пажары. Гісторыя агняборцаў бярэ пачатак у XV стагоддзі. Яшчэ ў тыя далёкія часы самыя смелыя і адважныя людзі стаялі на перадавой у барацьбе з вогненнай стыхіяй. Не губляючы ні хвіліны, конна-бочкавы ход імчаўся туды, дзе ўзнік пажар.
Прафесіяналізм, адвага, гонар — наш дэвіз, лад жыцця і стымул у працы. Для нас няма чужой бяды, служба секунднай гатоўнасці прыбудзе туды, дзе патрэбна дапамога. Штодзённая праца выратавальніка-пажарнага — гэта непрымірымая барацьба са стыхіяй, дзе ад прафесіяналізму, мужнасці і ўзаемавыручкі залежаць лёсы людзей. Выказваю падзяку асабоваму складу пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за выкананне шматгранных задач па папярэджанні і тушэнні пажараў.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, цярпення ў нялёгкай працы і разумення блізкіх і родных. Няхай кожны дзень прыносіць рэалізацыю прафесійных і асабістых якасцей, добры настрой і поспех. Са святам!
А. КАРКОЦКІ.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.