Галоўная задача — папаўненне бюджэту

273

Галоўная задача — папаўненне бюджэтуДЗЕНЬ работнікаў падатковых органаў — асаблівы для ўсіх нас дзень. Гэта свята, якое вылучае падатковую службу сярод іншых прафесійных супольнасцей і падкрэслівае важнасць справы, якой мы служым.

Без падатковай службы цяжка ўявіць з’яўленне і існаванне хаця б самай маленькай дзяржавы на планеце, сённяшняе і будучае цывілізацыі. Ідэя цывілізаванага развіцця грамадства закладзена ў самай сутнасці падатковай службы: моц дзяржавы, яго бяспека, надзейнасць і эфектыўнасць працы дзяржаўных органаў ствараюцца працай і волевыяўленнем грамадзян, падатка¬плацельшчыкаў.

Падатковая служба прайшла немалы шлях свайго станаўлення. Змяняліся назвы, структура, праводзіліся рэформы, але заўсёды заставалася нязменнай галоўная задача — забеспячэнне поўнага і своечасовага паступлення падаткаў і збораў у бюджэт. У першым паўгоддзі бягучага года інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне забяспечана паступленне ў рэспубліканскі бюджэт 30807,9 млн рублёў, у мясцовы — 47893,1 млн рублёў. Вызначаныя заданні выкананы адпаведна на 119,1% і 103,8%, і гэта нядрэнны зачын для фарміравання гадавых паступленняў у вызначаным аб’ёме.

Галоўная задача — папаўненне бюджэтуВажнейшую частку ў фарміраванне бюджэту ўносяць УП «Ілаўскае», Нацыянальны парк «Нарачанскі», Мядзельскае ПМС, УП «Мядзельская ЖКГ», ПУП «ЭкаДомБуд».

Дзейнасць падатковых органаў злучана і з кантролем заканадаўства ў галіне прадпрымальніцтва. Асноўнымі накірункамі кантрольнай дзейнасці інспекцыі з’яўляюцца: выкананне падатковага заканадаўства, заканадаўства аб прадпрымальніцтве, ліцэнзаванні, рамеснай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, дэклараванні фізічнымі асобамі прыбыткаў і маёмасці, выкананне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама выкананне заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць і абарот падакцызнай групы тавараў, валютныя аперацыі. За першае паўгоддзе 2013 года даналічана ў бюджэт 551,8 млн рублёў. У выніку правядзення кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне ценявога абароту тавараў, работ, паслуг, арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 49,1 млн рублёў, выяўлена 7 выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Сёння разам з галоўнымі задачамі падатковым органам неабходна вырашаць і такія як павышэнне падатковай культуры, выхаванне добрасумленнага і граматнага плацельшчыка, каб выплата падаткаў стала для яго нормай жыцця і звычкай.

Дасягнутыя вынікі работы сталі магчымымі дзякуючы намаганням усяго калектыву інспекцыі. Эфект спалучэння актыўнасці маладых спецыялістаў і вопыту старэйшага пакалення прафесіяналаў дазваляе інспекцыі вырашаць самыя складаныя задачы, з упэўненасцю і аптымізмам глядзець у будучыню.

Звяртаючыся да кожнага супрацоўніка інспекцыі, які ўносіць асабісты ўклад у агульную справу, выказваю шчырую падзяку ім за працу, адказныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, кампетэнтнасць, прафесіяналізм і добрасумленнасць.

Па выніках работы і ў сувязі з прафесійным святам намеснік начальніка аддзела кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб Ганна Іванаўна Гушча ўзнагароджана Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, намеснік начальніка аддзела ўліку падаткаў і спагнання плацяжоў Людміла Іосіфаўна Мінкоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па выніках рэспубліканскага конкурсу на званне «Лепшы работнік падатковых органаў». Хачу адзначыць таксама работу начальніка аддзела кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб Таццяны Мечыславаўны Малевіч, галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела кантролю за арганізацыямі Валянціны Уладзіміраўны Аліферовіч. Гэта вопытныя, адукаваныя, адказныя спецыялісты.

Напярэдадні прафесійнага свята ад шчырага сэрца хачу пажадаць усім працаўнікам інспекцыі моцнага здароўя, аптымізму, прафесійнага і службовага росту, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабрабыту. Няхай пазітыўны настрой, які ўзнікае падчас працы, дапамагае ствараць утульнасць у вашых дамах і падтрымліваць цяпло сямейнага ачага, а любоў і павага родных і блізкіх будуць невычэрпнай крыніцай прафесійнага натхнення, стваральнай энергіі і творчага падыходу да выканання службовых абавязкаў. Таксама хачу прыгадаць і павіншаваць работнікаў, якія пайшлі з інспекцыі, пажадаць ім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і ўсяго самага найлепшага.

А. САРОКА.

Намеснік начальніка інспекцыі

Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне.

На здымках: 1. Намеснік начальніка аддзела ўліку падаткаў і спагнання плацяжоў Л. І. Мінкоўская; 2. Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за арганізацыямі В. У. Аліферовіч і начальнік аддзела кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб Т. М. Малевіч.

Фота Ігната ЛУБНЕЎСКАГА.