Эксклюзіў ад Дома быту, або Да кліентаў — з увагай і павагай

791

Напэўна, сёння не знойдзеш ніводнага жыхара нашага раёна, які б хоць раз у жыцці не скарыстаўся паслугамі мясцовага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сёння іх на Мядзельшчыне аказвае ўчастак Мінскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства пад кіраўніцтвам Таццяны Бурачонак.

— Мы працуем на пяці пляцоўках. Гэта — Дамы быту ў самім Мядзеле і курортным пасёлку Нарач, комплексныя прыёмныя пункты ў Крывічах і аграгарадку Нарач, а таксама цырульня “Міледзі” па вуліцы Юбілейнай райцэнтра, — адзначае Таццяна Аляксееўна, завочна знаёмячы з участкам. — Сярод паслуг, якія аказваем насельніцтву, найбольш запатрабаваныя менавіта цырульніцкія і швейнага атэлье.

Дарэчы, у швейнага атэлье заказаў сапраўды хапае. Акрамя індывідуальнага пашыву, краўцы і швачкі займаюцца рамонтам адзення і дапрацоўкай купленых гатовых вырабаў. Як падзяліліся закройшчыцы Ганна Куцкевіч і Альдона Кавальчук, звычайна шмат заказаў на тое, каб укараціць штаны ці завузіць спадніцы, змяніць маланку. У жніўні, напрыклад, сезоннымі кліентамі робяцца школьнікі, якім патрэбна падагнаць форму. А вясной другая тэндэнцыя — актыўна нясуць шторы, каб на Вялікдзень прыгожа “апрануць” вокны. Попытам карыстаецца і пасцельная бялізна: ад простых насыпак да сямейных камплектаў (з двума падкоўдранікамі) па індывідуальных памерах. Менавіта пашывам займаюцца чатыры швачкі атэлье: Наталля Варабей, Святлана Астроўская, Антаніна Шушко і Наталля Купрэвіч. А кіруе ўсім швейным працэсам тэхнолаг Наталля Чарняўская.

Цалкам гэты матэрыял і іншыя да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 21.03

Марына ПУЦЭЙКА.
Фота аўтара.