14 КАСТРЫЧНІКА ў нашай краіне ўрачыста адзначаецца Дзень маці. У гэта свята мы па праву аддаём даніну павагі жанчынам, якія пазналі шчасце мацярынства, нарадзілі і выхоўваюць дзяцей. І колькі б нам не было гадоў — пяць ці пяцьдзясят — нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота і любоў, уважлівы позірк, дотык добрых і ласкавых рук. На святочнае мерапрыемства ў гарадскі Дом культуры сабраліся прадстаўніцы слабай паловы чалавецтва розных пакаленняў, каб разам адзначыць адметную дату календара. А пачалася ўрачыстасць вершаванымі радкамі, услаўляючымі мацярынскі подзвіг. Пранікнёна яны гучалі з вуснаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гершэнавіча Гардона, які з гонарам канстатаваў: “Самая прекрасная из женщин — Женщина с ребёнком на руках! Пусть ей вечно солнце рукоплещет, Так и будет жить она в веках, Самая прекрасная из женщин — Женщина с ребёнком на руках!”.
На фоне гэтых слоў і музыкі на мультымедыйным экране дэманструюцца слайды, на якіх змешчаны жанчыны з дзецьмі. На сцэну выходзіць вядучая Кацярына Купрэвіч са сваімі юнымі памочнікамі — Алесяй Лукашонак і Раманам Гаммелем. Яны вітаюць прысутных матуль, бабуль з цудоўнай датай, зычаць ім толькі добрага ў працы і жыцці. Так, мацярынская любоў не ведае межаў. Яна чыстая і бясконцая
, як неба, родная і цёплая, як зямля, яркая і ласкавая, як сонейка. Матуля дорыць цёплыя праменьчыкі любові свайму
дзіцяці, выхоўвае яго ў дабрыні, клопаце і пяшчоце. На Мядзельшчыне пражываюць 32 жанчыны, ўзнагароджаныя ордэнам Маці. 210 мнагадзетных матуль гадуюць 688 дзяцей. Да мікрафона запрашаецца старшыня раённага
выканаўчага камітэта І. І. Шацько. Ілья Іванавіч павіншаваў матуль з цудоўным святам. Пажадаў усяго самага найлміру і дабра. Каб дзеці раслі вялікімі,
дужымі, здаровымі, радавалі сваімі поспехамі блізкіх, наш рэгіён, краіну. Каб усе ганарыліся іх дасягненнямі. Уручыў кіркі з нагоды свята. Заты пачалося ўшанаванне жанчын, чые сыны дастойна выконваюць свяшчэнны абавязак перад Радзімай, несучы службу ў розных воінскіх фарміраваннях. А гэта: Алены Міхайлаўны Паршута, Ірыны Юр’еўны Матняк, Алены Уладзіміраўны Смаленскай, Алены Іванаўны Сёмка, Людмілы Мікалаеўны Антановіч. Дарэчы, у Алены Іванаўны ыноў праходзяць тэрміновую ваенную службу. Да мамаў салдатаў звяртаецца са словамі ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сыноў намеснік ваеннага камісара раёна Віталій Алега
віч Якушаў. Ён жа ўручыў ім і падарункі. На сцэне — матулі, якія ўмела спалучаюць абавязкі бізнэс-ледзі з выхаваннем дзяцей. Сярод ушаноўваемых Тамара Васільеўна Круцько, Іна Мікалаеўна Бутарава, Галіна Васільеўна Куцкевіч. Кожная з іх віншуе прысутных матуль, бабуль са святам. Зычыць настрою, здароўя, шалі мамамі, з іх 56 — маладыя жыхаркі Мядзела. Шчыра віталі матуль і дзеці.
Кацярына Жанеўская, Аляксандр Вярбіцкі і Мікіта Жукоўскі. Віншаваў усіх са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём маці айцец Віктар. Адзначыў святар, што Божая Маці атуляе нас сваёй апекай, засцерагае ад сцюжы, голаду, дапамагае ў пераадольванні цяжкасцей. Таксама і ў жыцці маці імкнуцца абараніць сваіх дзяцей ад бед і праблем, засцерагчы ад
няшчасцяў. Вялікую сілу мае і матуліна малітва. Цудоўныя словы чаргаваліся з музычнымі нумарамі. Спявалі Аксана Вязевіч, Маша Жыхар, Валянціна Мандрык, Вікторыя Стэрнад, Кацярына Ардынец, Ганна Антановіч. Бурнымі апладысментамі сустрэла публіка дуэт спевакоў дзіцячай школы мастацтваў у складзе Аляксандра Нікіценкі і Мікіты Сяміткі, на падтанцоўцы — Ганна Паршута. Мора авацый атрымалі шоу-група “Мара Еўрабачання”, ансамбль “Тэрцыя”, вакальны ансамбль “Дамісолька”, танцавальныя калектывы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль эстраднай песні “Правінцыя”. Хораша іграла на скрыпцы Фрыда Савіцкая, чытаў верш — Ігар Анішкевіч. А завяршылася мерапрыемства песняй у выкананні Ганны Казакевіч “Ты самая прыгожая”. Пад канец нумара на сцэну выйшлі ўсе ўдзельнікі канцэрта з рознакаляровымі шарамі ў руках, якія затым падарылі прысутным у зале жанчынам.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымках:1. Старшыня райвыканкама І. І. Шацько ўручае пасведчанне мнагадзетнай сям’і К. А. Валюк; 2. Віншуе матуль Фрыда Савіцкая; 3. Маладыя мамы райцэнтра; іншыя моманты свята.
Фота Георгія Прысмакова.