Золата Святаслава і Юліі: пяцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця адзначыла сям’я Валюкоў

295

Пяцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця адзначылі 30 верасня мядзяльчане Святаслаў і Юлія Валюкі. Павіншаваць іх з гэтай падзеяй едзем у вёску Мацкі ля Сватак: тут бацькоўскі дом Юліі Мікалаеўны, тут яны разам з матуляй жывуць у цёплы сезон.

Шчыра павіншала сям’ю Валюкоў начальнік аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук, уручыла памятнае пасведчанне. У гонар 50-годдзя сямейнага жыцця іх імёны занеслі ў кнігу ганаровых юбілейных вяселляў — і Валюкі замацавалі залаты саюз подпісамі.

Золата Святаслава і Юліі: пяцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця адзначыла сям'я Валюкоў Золата Святаслава і Юліі: пяцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця адзначыла сям'я Валюкоў

Уручылі памятны падарунак і кветкі юбілярам намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Яновіч і загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Людміла Перагуда.