Ізноў кібермахлярства: з банкаўскай карткі жыхаркі Мядзельшчыны знікла 7000 рублёў

339

Жыхарка курортнага пасёлка Нарач паведаміла, што з яе банкаўскай карткі знікла 7000 рублёў. На сувязь з ёй зламыснікі выйшлі па месэнджары Viber — тэлефонныя коды не належалі аператарам мабільнай сувязі Беларусі. Кібермахляры прадстаўляліся супрацоўнікамі банка, міліцыі, страхавых кампаній. Угаварылі жанчыну спампаваць і ўстанавіць на свой ноутбук праграму Anydesk. Тым самым атрымалі ўдалены доступ да кіравання яе камп’ютарам. А ў далейшым — і доступ у асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу, паведаміў першы намеснік начальніка АУС — начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Антановіч.

Райаддзелам Следчага камітэта ў адносінах да неўстаноўленай асобы ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 212 («Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Фото иллюстрационное, pixabay.com